СТРАХАВА́Я МЕДЫЦЫ́НА,
форма мед. абслугоўвання і сацыяльнага страхавання насельніцтва. Засн. на абавязковым страхаванні працоўных з поўнай або частковай кампенсацыяй расходаў на мед. дапамогу з нац. фін. фондаў. Асн. крыніцы фінансавання: адлічэнні работадаўцаў на працоўных і плацяжы з бюджэту дзяржавы на непрацоўнае насельніцтва. Лячэбныя ўстановы выступаюць партнёрамі органаў сац. страхавання, якое забяспечвае стварэнне нац. фін. фонду С.м. Характэрна для большасці эканам. развітых краін. У 1990-я г. Расія перайшла да абавязковага мед. страхавання. На Беларусі С.м. фарміруецца.
І.М.Семяненя.
т. 15, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)